Архивы дней: 24.09.2022

Выстава “Зямлі роднай кругавод”

23 верасня вучні 5 “Г” класа ў рамках Тыдня беларускай мовы наведалі Магілёўскі музей этнаграфіі. Для дзяцей была праведзена экскурсія “Зямлі роднай кругавод”. Вучні здзейснілі невялікае падарожжа ў часе па беларускай вёсцы канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя, дзе змаглі  зазірнуць у сялянскую хату з традыцыйным для канца ХІХ стагоддзя інтэр’ерам (печ, палаці, “чырвоны кут”,  люлька з немаўляткам). З цікавасцю дзеці слухалі пра  чараду святаў гадавога цыкла сялянскага жыцця (Каляды, Масленіца, Гуканне вясны, Вялікдзень, Купалле і інш). Апошні музейны раздзел пазнаёміў вучняў з традыцыйнымі рамеснымі вырабамі (ткацтва і вышыўка, салома — і лозапляценне, ганчарства), а народныя майстры паказалі прыёмы іх вырабу.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры, Гарэева В.М.

В сентябре в Могилевской области стартовала областная профилактическая акция «Оставайтесь заботливыми родителями´.

В рамках акции актив первичной организации» БРСМ» школы организовали раздачу листовок, а также разместили информацию на стендах в учреждении.

У нашым сэрцы назаўсёды

17 верасня споўнілася 110 год з дня нараджэння Максіма Танка, знакамітага паэта Беларусі. У рамках Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” для вучняў 11 класаў і 9 “Б” класа была арганізавана творчая акцыя “Чытаем Танка разам”.
Старшакласнікі чыталі перад аўдыторыяй творы паэта, якія выклікалі ў сэрцах школьнікаў моцныя ўражанні. А потым абмяркоўвалі пачутае, выказваючы свае эмоцыі. Бясспрэчна, такія акцыі не толькі ўзбагачаюць духоўны свет старшакласнікаў, але і спрыяюць развіццю чытацкага густу школьнікаў, а таксама папулярызацыі беларускай мовы.
Пышнюк А.А., настаўнік
беларускай мовы і літаратуры

Творчы конкурс «За што я люблю родную зямлю»

23 верасня ў рамках Тыдня роднай мовы вучні 5 «Б» класа прынялі ўдзел у творчым конкурсе «За што я люблю родную зямлю». Дзеці падрыхтавалі выступленні пра прыгажосць роднага краю, пра культуру народа, пра гістарычнае мінулае, пра родную мову, зрабілі маляўнічыя ілюстрацыі, выказалі ўласныя думкі.

Усе разважанні былі вельмі цікавыя, а малюнкі дапоўнілі творчую работу.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Юрчанка С.А.