Архивы дней: 13.05.2022

Приглашаем!

Итоги акции

“З чаго пачынаецца памяць пра вайну?”

12 мая  ў рамках папулярызацыі роднай мовы вучні 6“Б” прынялі ўдзел у літаратурна-музычнай кампазіцыі “З чаго пачынаецца памяць пра вайну?” Вядучыя расказвалі пра тое, які цяжкі, нечалавечы і ў той жа час гераічны шлях прайшлі нашы воіны і наша краіна. У гады Вялікай Айчыннай вайны Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара, але нават залітая крывёй мільёнаў людзей, разрабаваная і напаўразбураная, краіна не здавалася. Праз многія дзесяцігоддзі памяць пра подзвіг народа, які ўнёс вялікі ўклад у Перамогу над фашызмам  – свяшчэнна.

Вучні расказвалі паведамленні, чыталі вершы, слухалі песні, глядзелі відэаролікі пра трагедыю ў Хатыні,  пра вызваленне Мінска 3 ліпеня 1944 года.

Т. М. Лістраценка, настаўнік беларускай мовы і літаратуры