Архивы дней: 11.02.2022

“Каб жыла культура продкаў: беларускія народныя святы, абрады, традыцыі”

10 лютага, у рамках беларускамоўнага чацвярга, у школьнай бібліятэцы была арганізавана выстава “Каб жыла культура продкаў: беларускія народныя святы, абрады, традыцыі”.

Матэрыялы, прадстаўленыя ў экспазіцыі, дазволяць наведвальнікам падрабязней пазнаёміцца з тым, як святкавалі нашы продкі найбольш значныя ў іх жыцці каляндарныя і сямейна-бытавыя святы, дапамогуць выкарыстаць элементы традыцыйнай абраднасці пры правядзенні сучасных свят грамадскага гучання і сямейных урачыстасцей.

На кожнае свята супрацоўнікі бібліятэкі распрацавалі лістоўкі з апісаннем і фотаздымкам кожнага каляндарна-абрадавага свята.

Выстава выклікала цікавасць у чытачоў, школьнікі з захапленнем знаёмяцца з яе экспанатамі.

Загадчык бібліятэкі В.В. Маргунова, бібліятэкар Н.Г. Давыдава

Подари библиотеке книгу!