Архивы дней: 11.03.2022

    Таямніцы роднай мовы

10 сакавіка ў рамках папулярызацыі роднай мовы для вучняў 6“Б” адбылася гульня-віктарына “Таямніцы роднай мовы”.  Вучні ўдзельнічалі ў конкурсах, адгадвалі загадкі,  расшыфроўвалі прыказкі, гулялі ў перакладчыкаў. На працягу мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі  яшчэ раз пераканаліся у тым, што наша родная мова мілагучная і напеўная, прыгожая і самабытная. Мерапрыемства прайшло вельмі весела і спадабалася вучням.

 Т. М. Лістраценка, настаўнік беларускай мовы і літаратуры