Архивы рубрики: Популяризация белорусского языка
«Беларусь у маім сэрцы»
6 верасня ў рамках шостага школьнага дня грамадзянска- патрыятычнага выхавання і напярэдадні Дня беларускага пісьменства для вучняў 6″А» класа была арганізавана падарожжа- віктарына «Беларусь у маім сэрцы». Мэта мерапрыемства: выклікаць цікавасць у вучняў да культуры, гісторыі і прыроды роднага краю, навучыць працаваць у камадзе, разважаць.
Школьнікі захапляліся маляўнічымі куткамі Беларусі, пазнаеміліся з нацыянальнымі традыцыямі беларусаў і адказвалі на пытанні па беларускай мове і літаратуры.
Праявілі творчыя здольнасці, любоў і павагу да сваей краіны.
Напярэдадні Дня беларускага пісьменства, які ў 2026 годзе адзначаецца ў г.Касцюковічы, у нашай школе прайшлі тэматычныя мерапрыемствы.
Напярэдадні Дня беларускага пісьменства, які ў 2026 годзе адзначаецца ў г.Касцюковічы, у нашай школе прайшлі тэматычныя мерапрыемствы.
Вучні чыталі вершы любімых паэтаў, адказвалі на пытанні віктарыны, слухалі песні на матчынай мове. Асаблівую цікавасць выклікалі гульні на роднай мове, якія спрыялі пашырэнню слоўнікавага запасу вучняў.
Родную мову дзеці ведаюць, любяць і паважаюць. А значыць, настаўнікі і далей будуць арганізоўваць такія святы для папулярызацыі беларускай мовы.
20 лютага вучні 5 “А” класа наведалі гарадскую бібліятэку № 2, дзе пазнаеміліся з кніжнай выставай “Пад сцягам роднага слова”
20 лютага вучні 5 “А” класа наведалі гарадскую бібліятэку № 2, дзе пазнаеміліся з кніжнай выставай “Пад сцягам роднага слова”, на якой былі прадстаўлены кнігі сучасных беларускіх пісьменнікаў.
Вучні з захапленнем паўдзельнічалі ў віктарыне “Ці ведаеш ты беларускую мову?”, у конкурсе загадак “Лепшы адгадайка”, а таксама ў беларускамоўнай гульні “Майстры слова”, якая дапамагла вызначыць лепшага знаўца беларускіх прыказак і прымавак.
У канцы мерапрыемства дзяцей пачаставалі беларускімі стравамі: дранікамі і блінамі.
Пяцікласнікі засталіся вельмі задаволенымі!
Беларуская мова самая прыгожая і вельмі мілагучная. Яна — нібы спеў салаўя, нібы звон капелі ранняй вясной, нібы гук сярпа ў полі; яна цеплая, як матуліна пяшчота!
У рамках Міжнароднага дня роднай мовы ў 5 “Б” і 5 “В” класах прайшло мерапрыемства “Гучы, роднае слова!”, на якім вучні з задавальненнем адправіліся ў падарожжа па краіне роднай мовы.
Адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі крыжаванкі і загадкі, гулялі ў перакладчыкаў, правільна падлічылі гукі і літары ў словах і ўзгадалі назвы беларускага адзення.
Задаволеныя вандроўкай вучні вярнуліся з падарожжа з новымі ведамі, яны пераканаліся, што наша родная мова прыгожая і непаўторная.
21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы.
І ў нашай школе напярэдадні гэтай даты прайшлі разнастайныя мерапрыемствы, накіраваныя на пашырэнне ведаў па беларускай мове і развіццё цікаўнасці да яе.
Музычныя беларускамоўныя перапынкі, флэшмоб «Самая дзіўная літара», віктарыны і конкурсы, беларускія гульні і завочныя падарожжы па знакамітых мясцінах Беларусі зрабілі гэты дзень запамінальным і насычаным на эмоцыі. Такія святы спрыяюць развіццю патрыятызму і выхаванню павагі да культуры роднай краіны.
21 лютага — Мiжнародны дзень роднай мовы.
21 лютага — Мiжнародны дзень роднай мовы. Гэта асаблівы дзень для кожнай нацыі, кожнага народа🇧🇾, бо няма народа без мовы. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. З нагоды Дня роднай мовы ў 5″А і 5″Г» класах прайшлі пазакласныя мерапрыемствы: віктарына «Ці ведаеш ты сваю мову?» і гульня «Пагуляем у роднае слова». У ходзе мерапрыемстваў вучні адкрывалі сакрэты роднай мовы: перакладалі на беларускую мову, адказвалі на пытанні, тлумачылі лексічныя значэнні слоў. Гульня праходзіла ў вострай і напружанай барацьбе. Пытанні былі дастаткова складаныя, але каманды працавалі дружна і зладжана. Нягледзячы на тое, што ў гульні былі пераможцы і тыя, хто прагуляў, усе засталіся задаволеныя. Карысць такіх гульняў — не толькі ў ведах. Гэта ўпэўненасць, цікавасць, жывое маўленне і разуменне, што беларуская мова — сучасная, багатая, самабытная❤️.
Родная мова, цудоўная мова!
Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
ты самацветаў яскравая нізка.
У.Дубоу́ка
З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы для вучняу́ былі праведзены пазакласныя мерапрыемствы:
у 6″Б» класе прайшла гульня «Таямніцы роднай мовы», у 8″А», 8″Б» класах віктарына «Не мау́чы па-беларуску»,
11″Б» клас слухау́ музычныя кампазіцыі у́ выкананні гурта «Дразды».
Мэта:
— фарміраванне павагі да роднага слова, культуры і гісторыі,
— пашырэнне ведаў пра беларускую мову і літаратуру;
— папулярызацыя мовы, заахвочванне да яе актыўнага выкарыстання;
— развіццё нацыянальнай самасвядомасці, любові да роднага краю.
7 лютага у́ межах шостага школьнага дня у́ 8″Б» класе прайшла завочная экскурсія-віктарына «Я гэты край Радзімаю заву!»
7 лютага у́ межах шостага школьнага дня у́ 8″Б» класе прайшла завочная экскурсія-віктарына «Я гэты край Радзімаю заву!»
Вучні «падарожнічалі» па розных гарадах Беларусі, вызначалі самыя вядомыя месцы і помнікі архітэктуры, называлі традыцыі і звычаі, абрады і святы, адказвалі на пытанні, прысвечаныя роднаму краю.
Мэта : засяродзіць увагу вучняў на гістарычнай спадчыне Беларусі;
абуджаць цікавасць да краіны і нацыянальнай культуры, фарміраваць паважлівыя адносіны да сваёй Айчыны; выхоўваць пачуццё любові да зямлі бацькоў, беларускага краю.
29 снежня ў рамках патрыятычнага выхавання ў 9 «А» класе прайшла гульня «Моўны калейдаскоп»
29 снежня ў рамках патрыятычнага выхавання ў 9 «А» класе прайшла гульня «Моўны калейдаскоп». Мерапрыемства было накіравана на павышэнне цікавасці да беларускай мовы і культуры. Удзельнікі разгадвалі крыжаванку, рэбусы і філворды , адказвалі на пытанні віктарыны, пабылі ў ролі перакладчыкаў. Гульня спрыяла ўмацаванню патрыятычных каштоўнасцяў вучняў.
09.12.2025 адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў гарадскога конкурсу дзіцячай і юнацкай творчасці «На пачатку дарог», прысвечанага 130-годдзю з дня нараджэння К.Крапівы.
09.12.2025 адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў гарадскога конкурсу дзіцячай і юнацкай творчасці «На пачатку дарог», прысвечанага 130-годдзю з дня нараджэння К.Крапівы.
Прыемна адзначыць, што сярод пераможцаў ёсць і вучні нашай школы. У намінацыі «Мастацкае слова» вучаніца 5″Б» класа Каткова Анастасія (настаўнік Лістраценка Т. М.) узнагароджана дыпломам ІІ ступені, а ў намінацыі «Буктрэйлер» дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны вучань 9″А» класа Шылаў Кірыл (настаўнік Пышнюк А А.)
Віншуем пераможцаў і жадаем творчага натхнення і новых перамог!!!








































































































