Архивы рубрики: Навіны

Экскурсія ў музей

Экскурсія ў музей

20.04.2024 у рамках шостага школьнага дня вучні 7“А” і 8“Б” класаў наведалі музей імя В.Бялыніцкага-Бірулі, які з’яўляецца філіялам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
Школьнікі даведаліся пра жыццё і творчасць знакамітага мастака, пазнаёміліся з карцінамі Бялыніцкага-Бірулі, вядомымі далёка за межамі Беларусі, а таксама натхніліся карцінамі іншых беларускіх мастакоў на выставе “Край белых буслоў”, прысвечанай вобразу Радзімы.
Выкарыстанне музейных экскурсій у пазакласнай дзейнасці спрыяе выхаванню павагі да культуры і гісторыі роднага краю, а таксама развіццю пазнавальнай актыўнасці вучняў.

Папулярызацыя беларускай мовы

11 красавіка з мэтай папулярызацыі беларускай мовы у́ 11″С» класе прайшла віктарына «Вітаю роднае слова».
Спачатку вучні выступалі з выказваннямі пра беларускую мову і родны край, а потым адказвалі на пытанні, разгадвалі крыжаванкі, па прапанаваных радках вызначалі ау́тара, рабілі пераклад слоу́, тлумачылі значэнне фразеалагізмау́.
З цікавасцю вучні у́дзельнічалі у́ мерапрыемстве.
Настау́нік беларускай мовы і літаратуры
Юрчанка С.А.

Літаратурная сустрэча

3 красавіка ў Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна адбылася сустрэча з Г.С.Пярун, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Падчас сустрэчы вучні 7″А» класа нашай установы адукацыі пачулі цікавы аповед пісьменніцы пра шлях у літаратуру, пазнаёміліся з творчасцю таленавітай зямлячкі, паслухалі ў выкананні аўтара ўрыўкі з новай кнігі » Закаханы скідзень».
Галіна Сяргееўна таксама адказала на шматлікія пытанні вучняў. А напрыканцы мерапрыемства яна дала аўтографы ўсім жадаючым.
Некаторыя вучні адразу запісаліся ў абласную бібліятэку і ўзялі кнігі Г..Пярун для больш грунтоўнага знаёмства з творчасцю пісьменніцы.
Літаратурная сустрэча выклікала шмат прыемных пачуццяў у сямікласнікаў і спрыяла развіццю літаратурнага густу падлеткаў.

Напярэдадні Міжнароднага дня жанчын у рамках папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры 7 сакавіка для вучняў 6-ых класаў прайшло мерапрыемства «Надыход вясны»

Напярэдадні Міжнароднага дня жанчын у рамках папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры 7 сакавіка для вучняў 6-ых класаў прайшло мерапрыемства «Надыход вясны». Вучням былі прапанаваны разнастайныя заданні: разгадванне філвордаў на пошук вясновых кветак, расшыфроўка фразеалагізмаў у малюнках, складанне прыказак, а таксама складанне партрэта ідэальнай маці вачыма дзяцей. Дзеці з ахвотай і цікавасцю выконвалі творчыя заданні.

29 лютага з мэтай папулярызацыі роднай мовы ў 3 «В» класе прайшоў турнір «Знаўцы мовы»

29 лютага з мэтай папулярызацыі роднай мовы ў 3 «В» класе прайшоў турнір «Знаўцы мовы».  Дзецi адгадвалi загадкi, удзельнiчалi ў гульнi «Перакладчыкi», пазнаёмiлiся з прадметамi сялянскага быту. Мерапрыемства садзейнiчала развіццю моўнай культуры, выхаванню павагі да Беларусі і беларускай мовы.

29 лютага з мэтай папулярызацыі роднай мовы вучні 8 «Б» класа наведалі Магілёўскую абласную бібліятэку, дзе прынялі ўдзел у квэст — гульні «У пошуках пор года», прысвечаную Дню роднай мовы.

29 лютага з мэтай папулярызацыі роднай мовы вучні 8 «Б» класа наведалі Магілёўскую абласную бібліятэку, дзе прынялі ўдзел у квэст — гульні «У пошуках пор года», прысвечаную Дню роднай мовы.
У ходзе гульні супрацоўнікі аддзела пазнаёмілі вучняў з прыроднымі з’явамі і прыкметамі пор года, з народнымі каляндарнымі святамі. Гульня праходзіла ў займальнай форме з рашэннем заданняў, размешчаных у кнігах. Прыпынкі квэста былі размешчаны акрамя юнацкага аддзела, у агульнай чытальнай зале, аддзеле абанемента і захоўвання асноўнага фонду.
Праз квэст вучні праверылі сваю эрудыцыю і веды.

Дзень роднай мовы

21 лютага ў нашай школе, як і ва ўсім свеце, адзначалі Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта свята нагадвае кожнаму, што без мовы народ існаваць не можа.
Для вучняў былі арганізаваны разнастайныя мерапрыемствы: флешмоб » Я люблю беларускую мову», віктарына «Перакладчыкі», гульні, музычныя перапынкі.
Вучні з радасцю бралі ўдзел у свяце і пашыралі свае веды пра беларускую культуру і этнаграфію.
Такія мерапрыемствы спрыяюць выхаванню патрыятызму школьнікаў і пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы.

Калейдаскоп, люты 2024. Школьная газета №6 (56)

Калейдаскоп, люты 2024. Школьная газета №6 (56)

Калейдаскоп, студзень 2024. Школьная газета №5 (55)

Калейдаскоп, студзень 2024. Школьная газета №5 (55)

Калейдаскоп, снежань 2023. Школьная газета №4 (54)

Калейдаскоп, снежань 2023. Школьная газета №4 (54)

В НАЧАЛО СТРАНИЦЫ