Архивы дней: 29.05.2023
Сакрэты старажытнага Полацка
Кожны школьнік павінен ведаць гісторыю сваёй краіны, таму 27 мая вучні 6”А”, 6”В”, 6”Г”, 8”А” класаў разам з класнымі кіраўнікамі наведалі старажытны Полацк з мэтай патрыятычнага выхавання вучняў і фарміравання нацыянальнай самаідэнтыфікацыі.
Полацк– гэта горад, з якога пачалася гісторыя зямлі беларускай. Падчас экскурсіі школьнікі наведалі Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр, дзе знаходзяцца мошчы славутай беларускай асветніцы Е.Полацкай. А таксама пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення пісьменнасці падчас наведвання Музея беларускага кнігадрукавання, убачылі скрыпторый па перапісванні кніг, пашырылі свае веды пра Ф.Скарыну.
Вялікую зацікаўленасць выклікала наведванне Полацкага музея сярэднявечнага рыцарства, у якім дзеці пазнаёміліся з гістарычнымі падзеямі далёкай мінуўшчыны і мелі магчымасць прымерыць даспехі рыцара.
А завяршылі школьнікі знаёмства з Полацкам наведваннем велічнага Сафійскага сабора, які з’яўляецца жамчужынай славянскай культуры 11-13 стагоддзяў і прываблівае турыстаў з розных краін свету.
Экскурсія выклікала вялікую зацікаўленасць у вучняў і спрыяла пашырэнню ведаў пра родны край.