Архивы дней: 22.02.2023

Смак беларускай кухні Міжнароднаму дню роднай мовы было прысвечана кулінарнай свята » Смак беларускай кухні» ў нашай школе, праведзенае 21 лютага

Смак беларускай кухні Міжнароднаму дню роднай мовы было прысвечана кулінарнай свята » Смак беларускай кухні» ў нашай школе, праведзенае 21 лютага. Вучні 9 «Б» класа падрыхтавалі цікавую інфармацыю і віктарыны пра нацыянальныя стравы, падабралі народныя песні, якімі раней было прынята сустракаць гасцей. Як гасцінныя гаспадары, старшакласнікі запрасілі ў госці вучняў 6″А» класа. Усё разам яны не толькі ўдзельнічалі ў віктарынах, але і дэгустыравалі стравы, прадстаўленыя на багатым беларускім стале. А на стале тым быў рай, дый годзе!
Такія мерапрыемствы далучаюць нашых вучняў да традыцый продкаў і фарміруюць нацыянальную свядомасць.
Пышнюк А.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Літаратурны турнір

21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы ў 9 “А” класе адбыўся літаратурны турнір, прысвечаны Якубу Коласу і Янку Купалу. Мерапрыемства прайшло ў выглядзе спаборніцтва паміж камандамі коласаўцаў і купалаўцаў. У час гульні вучні ўзгадалі старонкі жыцця і творчасці знакамітых беларускіх аўтараў, праявілі эрыдуцыю пры разгадванні назваў твораў, зашыфраваных у рэбусах і эмодзі, у час мерапрыемства гучалі песні на словы Я. Коласа і Я. Купала. Мэтай мерапрыемства было абуджэння цікавасці да нацыянальнай спадчыны, выхаванне пачуцця павагі да беларускіх аўтараў.

Размаўляй  па-беларуску

У нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Вывучаць іншыя мовы вельмі карысна, але галоўнае – добра ведаць і шанаваць сваю родную мову. Да такой высновы прыйшлі удзельнікі гульні “Размаўляем па-беларуску”. 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы вучні 6 “В” класа ўпэўнена прайшлі праз выпрабаванні ўсіх этапаў гульні, праявілі ўважлівасць і знаходлівасць. Вучні паказалі свае веды і здольнасці і адчулі самабытнасць і непаўторнасць беларускай мовы

“Любі, шануй, ведай родную мову”

21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы для вучняў 5-ых класаў прайшло мерапрыемства “Любі, шануй, ведай родную мову”. Вучні з цікавасцю разгадвалі загадкі і рэбусы, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, узгадвалі вядомыя ім прыказкі і фразеалагізмы. Такія гульні спрыяюць пашырэнню слоўнікавага запасу, фарміруюць арфаграфічную пільнасць, а таксама дапамагаюць з’яднаць усіх удзельнікаў каманды. Каманда 5 “А” класа “Сябры” атрымала перамогу, але гэта ўмова не сапсавала настрой вучняў іншай каманды. Мерапрыемства прайшло захапляльна. У канцы гульні ўсе вучні атрымалі салодкія падарункі.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры, Гарэева В.М.