Архивы рубрики: Інавацыйная дзейнасць

Ва ўсім свеце 21 лютага адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы

Ва ўсім свеце 21 лютага адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Вучні 6-х класаў нашай школы далучыліся да святкавання і правялі чэлендж » Я люблю родную мову». Школьнікі падрыхтавалі малюнкі са словамі прызнання ў любові да роднай мовы.

Смак беларускай кухні Міжнароднаму дню роднай мовы было прысвечана кулінарнай свята » Смак беларускай кухні» ў нашай школе, праведзенае 21 лютага

Смак беларускай кухні Міжнароднаму дню роднай мовы было прысвечана кулінарнай свята » Смак беларускай кухні» ў нашай школе, праведзенае 21 лютага. Вучні 9 «Б» класа падрыхтавалі цікавую інфармацыю і віктарыны пра нацыянальныя стравы, падабралі народныя песні, якімі раней было прынята сустракаць гасцей. Як гасцінныя гаспадары, старшакласнікі запрасілі ў госці вучняў 6″А» класа. Усё разам яны не толькі ўдзельнічалі ў віктарынах, але і дэгустыравалі стравы, прадстаўленыя на багатым беларускім стале. А на стале тым быў рай, дый годзе!
Такія мерапрыемствы далучаюць нашых вучняў да традыцый продкаў і фарміруюць нацыянальную свядомасць.
Пышнюк А.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Літаратурны турнір

21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы ў 9 “А” класе адбыўся літаратурны турнір, прысвечаны Якубу Коласу і Янку Купалу. Мерапрыемства прайшло ў выглядзе спаборніцтва паміж камандамі коласаўцаў і купалаўцаў. У час гульні вучні ўзгадалі старонкі жыцця і творчасці знакамітых беларускіх аўтараў, праявілі эрыдуцыю пры разгадванні назваў твораў, зашыфраваных у рэбусах і эмодзі, у час мерапрыемства гучалі песні на словы Я. Коласа і Я. Купала. Мэтай мерапрыемства было абуджэння цікавасці да нацыянальнай спадчыны, выхаванне пачуцця павагі да беларускіх аўтараў.

Размаўляй  па-беларуску

У нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Вывучаць іншыя мовы вельмі карысна, але галоўнае – добра ведаць і шанаваць сваю родную мову. Да такой высновы прыйшлі удзельнікі гульні “Размаўляем па-беларуску”. 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы вучні 6 “В” класа ўпэўнена прайшлі праз выпрабаванні ўсіх этапаў гульні, праявілі ўважлівасць і знаходлівасць. Вучні паказалі свае веды і здольнасці і адчулі самабытнасць і непаўторнасць беларускай мовы

“Любі, шануй, ведай родную мову”

21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы для вучняў 5-ых класаў прайшло мерапрыемства “Любі, шануй, ведай родную мову”. Вучні з цікавасцю разгадвалі загадкі і рэбусы, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, узгадвалі вядомыя ім прыказкі і фразеалагізмы. Такія гульні спрыяюць пашырэнню слоўнікавага запасу, фарміруюць арфаграфічную пільнасць, а таксама дапамагаюць з’яднаць усіх удзельнікаў каманды. Каманда 5 “А” класа “Сябры” атрымала перамогу, але гэта ўмова не сапсавала настрой вучняў іншай каманды. Мерапрыемства прайшло захапляльна. У канцы гульні ўсе вучні атрымалі салодкія падарункі.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры, Гарэева В.М.

21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы ў школьнай бібліятэцы арганізавана выстава-экспазіцыя, прысвечаная масленічнаму тыдню і абрадавым святам беларусаў

21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы ў школьнай бібліятэцы арганізавана выстава-экспазіцыя, прысвечаная масленічнаму тыдню і абрадавым святам беларусаў. Увазе наведвальнікаў прадстаўлены кнігі і экспанаты на дадзеную тэматыку.

21 лютага — Дзень Роднай мовы






Літаратурная сустрэча Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца ў свеце 21 лютага, вучні 11 класаў нашай школы сустрэліся з паэтэсай, празаікам і публіцыстам Тамарай Аўсяннікавай

Літаратурная сустрэча Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца ў свеце 21 лютага, вучні 11 класаў нашай школы сустрэліся з паэтэсай, празаікам і публіцыстам Тамарай Аўсяннікавай. Падчас гутаркі вучні даведаліся не толькі пра творчасць Тамары Пятроўны, але і паслухалі цікавы аповед пра сяброўства з Яўгеніяй Янішчыц, пра знаёмства з Нілам Гілевічам і іншымі знакавымі асобамі беларускай літаратуры. А потым адбыўся літаратурны вернісаж: вучні і Тамара Пятроўна дэкламавалі вершы, абменьваліся ўражаннямі, абмяркоўвалі ролю паэзіі ў развіцці асобы чалавека. Сустрэча атрымалася цёплай, шчырай і непасрэднай.

Национальный строй белоруса

В рамках цикла»Национальный строй белоруса», целью которого были воспитание любви к Родине, уважительного отношения к людям труда, желание изучать историю и культуру своей страны. Дети группы продлённого дня посетили кабинет белорусского языка и литературы, была организована экскурсия на этнографическую экспозицию в дом» Ткачихи» . Ребята узнали, как ткалась ткань для одежды, секреты и значение вышивки. Рефлексией стало раскрашивание вышивки национальной рубашки.

 

17 лютага з мэтай папулярызацыі беларускай мовы для вучняу́ 6″Б» класа прайшла гульня-віктарына «Покліч мінулых стагоддзяу́»

17 лютага з мэтай папулярызацыі беларускай мовы для вучняу́ 6″Б» класа прайшла гульня-віктарына «Покліч мінулых стагоддзяу́». Вучні пазнаёміліся з цікавымі фактамі з жыцця Ф.Скарыны, Е.Полацкай, К. Турау́скага, М. Гусоу́скага, адказвалі на пытанні, разгадвалі крыжаванкі. Гульня атрымалася пазнавальнай і цікавай.
Настау́нік беларускай мовы і літаратуры Юрчанка С.А.

В НАЧАЛО СТРАНИЦЫ