Государственное учреждение образования Средняя школа №23 г. Могилева открыта в 1963 году, микрорайон школы – «Мир 1» наполняемость школы – 760 учащихся при проектной мощности – 964, 36 классов, из них – 16 классов начальной школы. Далее »

В школе

31 учебный кабинет, 74 педагога. Школа состоит в учебно–методическом комплексе при МГУ им. А.А. Кулешова. Далее »

Режим работы государственного учреждения образования Средняя школа № 23 г. Могилева с 7.30 до 21.00 ежедневно, кроме воскресенья. Далее »

 

Экскурсія ў г.Мінск

Заканчэнне навучальнага года – час не толькі адказны, але і прыемны. Напярэдадні летніх канікулаў, 28 мая, вучні  5А, 5В, 5Г і 7А класаў наведалі г.Мінск.

Вялікае ўражанне ў вучняў выклікаў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны – першы ў свеце, прысвечаны самай крывапралітнай вайне ХХ стагоддзя.  Ваенная зброя, сапраўдная баявая тэхніка, унікальныя асабістыя рэчы франтавікоў, макеты сцэн ваенных дзеянняў – усё гэта прымусіла школьнікаў задумацца пра подзвіг і ахвяры савецкага народа ў час вайны.

Вельмі спадабалася вучням экскурсія ў Дзяржаўны літаратурны музей  Я.Купалы, 140-годдзе з дня нараджэння якога мы адзначаем у гэтым годзе. Янка Купала і Якуб Колас, славутыя сыны зямлі беларускай, пакінулі незабыўны след у гісторыі нацыянальнай літаратуры, таму сёння ў школьнай праграме так шырока вывучаецца творчасць гэтых славутых песняроў.

А завяршылася экскурсія наведваннем Батанічнага саду. Дзеці з задавальненнем гулялі па алеях, любаваліся рададэндронамі, магноліямі і цюльпанамі. А экскурсавод вяла цікавы аповед пра багаты свет беларускай флоры.

Экскурсіі па Бацькаўшчыне дапамагаюць настаўнікам у выхаванні патрыятызму, грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці вучняў.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *