Архивы рубрики: Популяризация белорусского языка

21 лютага у́ Міжнародны дзень роднай мовы вучні 8 Б класа наведалі этнаграфічны музей і прынялі у́дзел у пазнавальным мерапрыемстве «Беларускія традыцыі» у́ рамках гарадскога этнакраязнау́чага марафону «Поры года. Каляндар традыцый»

21 лютага у́ Міжнародны дзень роднай мовы вучні 8 Б класа наведалі этнаграфічны музей і прынялі у́дзел у пазнавальным мерапрыемстве «Беларускія традыцыі» у́ рамках гарадскога этнакраязнау́чага марафону «Поры года. Каляндар традыцый». Праграма складалася з 4 этапау́:1) экскурсія па экспазіцыі «Зямлі роднай колазварот»; 2) дэманстрацыя абраду «Вітаем Масленіцу»; 3) гульнёвая віктарына «Уладар бліноу́»; 4) блінная дэгустацыя.
Дадзенае мерапрыемства спрыяе пашырэнню ведау́ пра побыт беларускага народа, пра народныя традыцыі.
Юрчанка С.А., настау́нік беларускай мовы і літаратуры.

«\u0422\u0430\u044f\u043c\u043d\u0456\u0446\u044b \u0440\u043e\u0434\u043d\u0430\u0439 \u043c\u043e\u0432\u044b»

21 лютага у́ Міжнародны дзень роднай мовы для вучняу́ 10С класа быу́ праведзены ранішнік «Таямніцы роднай мовы». Вучні даведаліся пра гісторыю стварэння свята, адказалі на пытанні віктарыны, чыталі вершы вядомых беларускіх ау́тарау́.
Мэта мерапрыемства: выхоу́ваць любоу́ і павагу да роднай мовы, падтрымліваць цікавасць да яе вывучэння.
Юрчанка С.А., настау́нік беларускай мовы і літаратуры.

У рамках мерапрыемстваў па папулярызацыi беларускай мовы ў 3 «В» класе была праведзена гульня-падарожжа » Мая прыгожая Беларусь»

У рамках мерапрыемстваў па папулярызацыi беларускай мовы ў 3 «В» класе была праведзена гульня-падарожжа » Мая прыгожая Беларусь». .Вучні чыталi вершы, спявалі песні, адгадвалі рэбусы і загадкі, выконвалі цікавыя заданні, расказалi пра славутых землякоў. Весела і займальна прайшла віктарына «Пытанні для знаходлівых”, падарожжа па гарадах Беларусi. Вучнi праявілі сябе як добрыя знаўцы гiсторыi сваёй Радзiмы.
З гэтага мерапрыемства дзяўчынкі і хлопчыкі вынеслi добры настрой i карысныя веды.

Класны кіраўнік: Сцяпанава Н.Ю

У дапамогу бацькам і школьнікам – аўдыякнігі

На сайце Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь размешчаны аўдыякнігі, выпушчаныя выдавецтвам «Вышэйшая школа». Гэта класічныя творы як замежных, так і беларускіх аўтараў: Джэка Лондана, Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Івана Шамякіна, Івана Навуменкі і іншых.

Творы школьнай праграмы для вучняў V–XI класаў знаходзяцца ў раздзеле «Аўдыякнігі па класах навучання» (https://drive.google.com/drive/folders/16K_KE8DAcBiuB..).

Блок «Сучасная беларуская проза» змяшчае аўдыязапісы твораў Алеся Жука, Віктара Праўдзіна, Алеся Разанава, Раісы Баравіковай, Васіля Быкава, Генадзя Пашкова, Янкі Сіпакова, Максіма Танка, Івана Пташнікава і іншых аўтараў.

Бясплатна спампаваць аўдыякнігі можна па спасылках:
— аўдыякнігі па аўтарах (https://drive.google.com/drive/folders/1iqO27Mhx41slR..);
— аўдыякнігі па класах навучання (https://drive.google.com/drive/folders/16K_KE8DAcBiuB..).

Поры года. Каляндар традыцый

29 снежня з мэтай папулярызацыі беларускай мовы каманда «Славяне» наведала этнаграфічны музей, дзе прайшоу́ пазнавальны тур гульні «Поры года. Каляндар традыцый». Дзеці пазнаёміліся з экапазіцыямі музея, даведаліся пра святкаванне Каляд у Беларусі, прынялі у́дзел у інтэлектуальнай гульні, звязанай з нацыянальнымі традыцыямі. У мерапрыемстве былі каманды з розных школ, і у́се актыу́на праявілі сябе падчас сустрэчы . Кожная каманда атрымала салодкія пачастункі.

Настау́нік Юрчанка С. А.

На пачатку дарог

7 снежня ў актавай зале дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці “Эверэст” г.Магілёва” адбылося святочнае ўзнагароджанне пераможцаў адкрытага конкурсу дзіцячай і юнацкай творчасці “На пачатку дарог”, прысвечанага 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

У конкурсе прынялі актыўны ўдзел вучні нашай школы і занялі прызавыя месцы. Так вучань 6 “Г” класа Партненка Мацвей атрымаў дыплом 3 ступені ў намінацыі “Мастацкае слова” ва ўзроставай катэгорыі 6-11 гадоў, кіраўнік Пышнюк А.А.

Вучні 5 “В” класа Кудзёлка Аліса, Падарожка Яраслаў і Самулёў Данііл занялі ганаровае першае месца і атрымалі дыплом 1 ступені ў намінацыі “Тэатральная пастаноўка” ва ўзроставай катэгорыі 6-11 гадоў, кіраўнік Маргунова В.В.

Віншуем пераможцаў і жадаем дальнейшых поспехаў!

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры В.В.Маргунова

Калейдаскоп Школьная газета №4 (44)

Калейдаскоп Школьная газета №4 (44)

Пагуляем у роднае слова

Беларуская мова мнагагранная і самабытная, цікавая і арыгінальная. У гэтым зноў пераканаліся вучні 6 “А” класа, для якіх 3 снежня быў арганізаваны пазнавальны турнір ”Пагуляем у роднае слова”. Школьнікі падарожнічалі па станцыях і пашыралі свае веды пра беларускі фальклор і лексіку беларускай мовы,а таксама даведаліся шмат цікавых фактаў пра паходжанне слоў, паспрабавалі свае сілы ў пантаміме.
Такія мерапрыемствы не толькі ствараюць умовы для актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў, але і фарміруюць уменне працаваць у камандзе і садзейнічаюць выхаванню патрыятычных пачуццяў.
Пышнюк А.А., класны кіраўнік 6 “А” класа

“Прыказкі і прымаўкі”

“Прыказкі і прымаўкі”
10 лістапада ў межах папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры для вучняў 5 “А” класа прайшло мерапрыемства “Прыказкі і прымаўкі”, накіраванае на пашырэнне ведаў пяцікласнікаў пра фальклор. Дзеці  яшчэ раз узгадалі, у чым заключаецца адрозненне прыказкі ад прымаўкі, з захапленнем суадносілі пачатак прыказкі з яе канцоўкай. Пяцікласнікам вельмі спадабалася працаваць  у парах. Такія мерапрыемствы не толькі пашыраюць кругагляд вучняў, але і  спрыяюць развіццю памяці.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры, Гарэева В.М.

Калейдаскоп Школьная газета №3 (43)

Калейдаскоп Школьная газета №3 (43)

В НАЧАЛО СТРАНИЦЫ
Мы используем файлы cookie. ​Продолжая пользоваться этим сайтом, вы соглашаетесь на использование cookie и обработку данных в соответствии с Политикой сайта в области обработки и защиты персональных данных.
Понятно