Архивы рубрики: Популяризация белорусского языка

Калейдаскоп, сакавік 2024, Школьная газета №7 (57)

Калейдаскоп, сакавік 2024, Школьная газета №7 (57)

Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага

31 студзеня вучні 8 «Б» класа наведалі Магілёўскі абласны тэатр лялек, дзе паглядзелі спектакль «Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага» па п’есе сучаснага беларускага драматурга Сяргея Кавалёва.
Спектакль-казка распавядае пра прыгоды двух паноў, якія, каб не загінуць, павінны зрабіць добры ўчынак.
Акцёры стварылі на сцэне сапраўднае свята, якое захапіла і ўразіла ўсіх гледачоў.

Калядкі

20 снежня ў рамках папулярызацыі беларускай культуры і з мэтай выхавання патрыятызму школьнікаў было праведзена фальклорнае свята «Калядкі».
У актавай зале было весела: прыйшлі калядоўшчыкі, якія забаўлялі гледачоў. А потым да іх далучылася цыганка, якая наваражыла ўсім прысутным многа шчасця і здароўя ў 2024 годзе. Загадкі і жарты, народныя анекдоты і частушкі гучалі са сцэны. А потым вучні 5 класаў паказалі батлейку » Цар Ірад», у якой, як і заўсёды, перамагло дабро.
У правядзенні свята бралі ўдзел вучні 5- 11 класаў, што спрыяе згуртаванню ўсіх вучняў у адзіную сям’ю. А падрыхтоўка да свята ажыццяўлялася пад кіраўніцтвам настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Пышнюк А А , Лстраценка Т М. і Юрчанка С А.
Шанаванне славянскіх традыцый выхоўвае павагу да нацыянальнай культуры, а таксама папулярызуе родную мову.
Пышнюк А.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры

«Куляшоўскія чытанні»

З мэтай папулярызацыі беларускай мовы і з нагоды 110- годдзя з дня нараджэння А.Куляшова ў ДУДА «Эверэст» прайшоў конкурс «Куляшоўскія чытанні», у якім бралі ўдзел вучань 7″Г» класа нашай школы Партненка Мацвей і вучань 9″Б»класа Манёнак Мацвей. Юнакі прачыталі на памяць любімыя вершы паэта- земляка і атрымалі асалоду ад праслухоўвання іншых твораў пісьменніка ў выкананні аматараў творчасці А.Куляшова.
Удзел у такіх мерапрыемствах спрыяе пашырэнню літаратурных ведаў вучняў і развіццю іх чытацкай граматнасці.

 

12 кастрычніка, у беларускамоўны чацвер, у школьнай бібліятэцы была арганізавана інтэрактыўная выстава «Размаўляй на мове, а не пра мову»

12 кастрычніка, у беларускамоўны чацвер, у школьнай бібліятэцы была арганізавана інтэрактыўная выстава «Размаўляй на мове, а не пра мову». Наведвальнікам бібліятэкі супрацоўнікі прапаноўвалі выканаць розныя заданні:паспрабаваць сябе ў якасці перакладчыкаў з рускай мовы на беларускую і наадварот з беларускай мовы на рускую, разгадаць рэбусы і крыжаванку, растлумачыць сэнс фразеалагізмаў і прыказак. Для вучняў 3 класа была праведзена гульня «Я шукаю «.  Дадзенае мерапрыемства спрыяла пашырэнню слоўнікавага запасу і кругагляду вучняў рознага ўзросту.

Поры года. Каляндар традыцый

23 мая вучні 8 Б класа ( Крупянкова Анастасія, Кудрау́цау́ Андрэй, Фруцкая Ангеліна ) прынялі у́дзел у фінале гарадскога этнакраязнау́чага марафону «Поры года. Каляндар традыцый» (ІІV этап). Праграма складалася з 2 частак: 1) конкурсная частка; 2) падвядзенне вынікау́ за у́весь год.
За фіналную гульню вучні атрымалі Дыплом І ступені.
Па выніках за год, за чатыры этапы конкурсу, каманда атрымала Дыплом ІІ ступені.
Дадзенае мерапрыемства спрыяе пашырэнню ведау́ пра побыт беларускага народа, пра народныя традыцыі.
Юрчанка С.А., настау́нік беларускай мовы і літаратуры.

У Сусветны дзень здароўя фізкультхвілінка ў 5 «В» класе на ўроку беларускай мовы

https://vk.com/video-196188509_456239253?list=6e383ac05d39e919ec

Раслінны свет Беларусі

У рамках папулярызацыі беларускай мовы ў 1 «А» класе прайшла гульня «Раслінны свет Беларусі». Вучні разгадвалі загадкі, крыжаванкі, чыталі вершы на памяць. Дзеці з цікавасцю ўдзельнічалі ва ўсіх конкурсах.

Яркие моменты фестиваля традиционной белорусской культуры.

Наведванне тэатра

Увесь тыдзень у нашай школе праводзяцца мерапрыемствы па святкаванні Міжнароднага дня роднай мовы. 22 лютага вучні 9”Б”, 11“А”, 11“С” класаў на чале з настаўнікамі Астапавай І.І. і Пышнюк А.А. наведалі Магілёўскі абласны тэатр лялек. Увазе школьнікаў быў прапанаваны беларускамоўны спектакль “Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага”.
Сучасныя дзеці ўсё радзей здзіўляюцца, захапляюцца, суперажываюць. І наведванне тэатра спрыяе развіццю маральных якасцей вучняў і пашырэнню іх слоўнікавага запасу.
В НАЧАЛО СТРАНИЦЫ
Мы используем файлы cookie. ​Продолжая пользоваться этим сайтом, вы соглашаетесь на использование cookie и обработку данных в соответствии с Политикой сайта в области обработки и защиты персональных данных.
Понятно