На пачатку дарог
7 снежня ў актавай зале дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці “Эверэст” г.Магілёва” адбылося святочнае ўзнагароджанне пераможцаў адкрытага конкурсу дзіцячай і юнацкай творчасці “На пачатку дарог”, прысвечанага 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.
У конкурсе прынялі актыўны ўдзел вучні нашай школы і занялі прызавыя месцы. Так вучань 6 “Г” класа Партненка Мацвей атрымаў дыплом 3 ступені ў намінацыі “Мастацкае слова” ва ўзроставай катэгорыі 6-11 гадоў, кіраўнік Пышнюк А.А.
Вучні 5 “В” класа Кудзёлка Аліса, Падарожка Яраслаў і Самулёў Данііл занялі ганаровае першае месца і атрымалі дыплом 1 ступені ў намінацыі “Тэатральная пастаноўка” ва ўзроставай катэгорыі 6-11 гадоў, кіраўнік Маргунова В.В.
Віншуем пераможцаў і жадаем дальнейшых поспехаў!
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры В.В.Маргунова










































































