Архивы рубрики: Популяризация белорусского языка

11 студзеня вучні 5-ых класау́ ( Крупянкоу́ Іван 5Б, Марозава Ганна 5Б, Рэдказубава Маргарыта 5В) наведалі ДУА «Сярэдняя школа 31 г.Магілёва» і прынялі у́дзел у гарадскім этнакраязнау́чым марафоне «Поры года. Каляндар традыцый» (ІІэтап).

11 студзеня вучні 5-ых класау́ ( Крупянкоу́ Іван 5Б, Марозава Ганна 5Б, Рэдказубава Маргарыта 5В) наведалі ДУА «Сярэдняя школа 31 г.Магілёва» і прынялі у́дзел у гарадскім этнакраязнау́чым марафоне «Поры года. Каляндар традыцый» (ІІэтап). Праграма складалася з 3 частак: 1) дэманстрацыя зімовага абраду;
2)экскурсія у́ музеі «Скарбы»;
3) квест-гульня «Зімовыя забавы»; конкурсная віктарына, прысвечаная зімовым святам і традыцыям ( неабходна было даць адказы на прапанаваныя пытанні, узнавіць прыказкі, разгадаць загадкі, назваць святы) .
Вучні атрымалі Дыплом ІІ ступені.
Дадзенае мерапрыемства спрыяе пашырэнню ведау́ пра побыт беларускага народа, пра народныя абрады і традыцыі.
Юрчанка С.А., настау́нік беларускай мовы і літаратуры.

Урок літаратуры у́ музеі

Маю гонар, бо маю свае карані,
маю глебу, з якой прараслі яны у́ сэрца,
маю кола сяброу́ і далёкай радні на балотнай зямлі, што радзімай завецца.(М.Кандратау́)

У гістарычным месцы города Магілёва у́ будынку Ратушы знаходзіцца музей гісторыі . 19 снежня з мэтай пашырэння ведау́ пра гісторыка-культурную спадчыну краю вучні старэйшых класау́ наведалі музей, дзе прайшоу́ урок беларускай літаратуры па тэме «Продкі». Літаратура і гісторыя цесна звязаны. Цікава пазнаваць пра побыт продкау́ і іх легенды, пра гістарычныя падзеі, якія знайшлі адлюстраванне у́ літаратуры.
Вучні даведаліся пра старажытныя пасяленні, іх занятак, архітэктурнае засяленне горада, пра прылады працы і незвычайныя у́прыгожанні, легенды пра у́знікненне назвау́, пачынаючы з Х стагоддзя. Асаблівай увагі заслугоу́вае адзіны у́ Рэспубліцы Беларусь арыгінал статута ВКЛ 1588 года, выдавецтвы магілёу́скіх друкароу́ ХVІІ -ХVІІІ стагоддзяу́ , кніга Казіміра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі» ХІХстагоддзя, шэдэу́р ткацкага майстэрства — слуцкі пояс.
Трэба ведаць мінулае роднага краю, ведаць жыццё продкау́ і ганарыцца сваёй культурнай спадчынай.
Настау́нік беларускай мовы і літаратуры Юрчанка С.А.

У 2024 годзе ў Беларусі адзначаецца 100- годдзе з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка В.Быкава

У 2024 годзе ў Беларусі адзначаецца 100- годдзе з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка В.Быкава. З нагоды гэтай даты ў ГУДА «»Эверэст» прайшоў адкрыты конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці «На пачатку дарог». Літвякова Арыянна, вучаніца 11 «Б» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №23 г.Магілёва», узнагароджана дыпломам 1 ступені ў намінацыі » Мастацкае слова». Дзяўчына ўразіла членаў журы пранікнёным чытаннем празаічнага ўрыўка і глыбокім разуменнем тэксту.

19 лістапада вучні 5-ых класау́ ( Крупянкоу́ Іван 5Б, Марозава Ганна5Б, Рэдказубава Маргарыта 5В) прынялі у́дзел у гарадскім этнакраязнау́чым марафоне «Поры года. Каляндар традыцый» (Іэтап)

19 лістапада вучні 5-ых класау́ ( Крупянкоу́ Іван 5Б, Марозава Ганна5Б, Рэдказубава Маргарыта 5В) прынялі у́дзел у гарадскім этнакраязнау́чым марафоне «Поры года. Каляндар традыцый» (Іэтап). Праграма складалася з 2 частак: 1) конкурсная віктарына, прысвечаная восеньскім святам і традыцыям ( неабходна было даць адказы на прапанаваныя пытанні, узнавіць прыказкі, разгадаць загадкі, назваць святы восені) ; 2) экскурсія у́ музеі «Спадчына». Вучні атрымалі Дыплом ІІІступені. Дадзенае мерапрыемства спрыяе пашырэнню ведау́ пра побыт беларускага народа, пра народныя абрады і традыцыі. Юрчанка С.А., настау́нік беларускай мовы і літаратуры.

19 верасня у́ беларускі чацвер вучні 5 «Б» класа наведалі музей імя В.Бялыніцкага-Бірулі

19 верасня у́ беларускі чацвер вучні 5 «Б» класа наведалі музей імя В.Бялыніцкага-Бірулі. Падчас экскурсіі дзеці даведаліся пра жыццё і творчую дзейнасць мастака.
На 2 паверсе музея размяшчаюцца эцюды і палотны ау́тара, якія прысвячаюцца розным порам года, ёсць некаторыя у́ласныя рэчы.
В. Бялыніцкі-Біруля працавау́ у жанры пейзажу. Карціны адлюстроу́ваюць прыгажосць беларускай прыроды, перадаюць любоу́ да родных мясцін. На выставе прадстау́лены карціны, дзе апісаны зіма, вясна, лета, восень. Палотны служаць натхненнем для стварэння літаратурных творау́. Так, напрыклад, апісанне прыроды можна у́бачыць у вершах А.Грачанікава «Дрымотна ціснуцца кусты…» і У.Караткевіча «Бацькау́шчына». Музей і школа падобныя: яны з’яу́ляюцца грамадскімі і адукацыйнымі у́становамі, якія даюць новыя веды, выхоу́ваюць культурную асобу, дапамагаюць раскрыць здольнасці. Таксама дзеці даведаліся пра месца нараджэння мастака, пра у́знікненне прозвішча, разгледзілі прапанаваныя карціны, адказалі на пытанні віктарыны.

Мэта мерапрыемства: паказаць узаемасувязь літаратуры і мастацтва, развіваць культурны у́зровень вучняу́, выхоу́ваць любоу́ да роднага краю.
Настау́нік беларускай мова і літаратуры Юрчанка С.А.

Калейдаскоп чэрвень — ліпень — жнівень 2024 Школьная газета №10 (60)

Калейдаскоп чэрвень — ліпень — жнівень 2024 Школьная газета №10 (60)

Калейдаскоп май 2024 Школьная газета №9 (59)

Калейдаскоп май 2024 Школьная газета №9 (59)

Калейдаскоп красавік 2024 Школьная газета №8 (58)

Калейдаскоп красавік 2024 Школьная газета №8 (58)

27 красавіка у́ шосты школьны дзень з мэтай пашырэння ведау́ пра культурную спадчыну народа і з мэтай папулярызацыі беларускай мовы вучні 6″Б» наведалі Магілёу́скі музей этнаграфіі, дзе пазнаёміліся з экспазіцыяй «Зямлі роднай кругагляд»

27 красавіка у́ шосты школьны дзень з мэтай пашырэння ведау́ пра культурную спадчыну народа і з мэтай папулярызацыі беларускай мовы вучні 6″Б» наведалі Магілёу́скі музей этнаграфіі, дзе пазнаёміліся з экспазіцыяй «Зямлі роднай кругагляд».
Дзеці даведаліся пра жыццё нашых продкау́, побыт, убачылі макеты старажытных пабудоу́, прадметы і прылады, якія у́жываліся у́ гаспадарцы і для працы. У выставачнай за́ле музея вучні азнаёміліся з узорамі мужчынскага і жаночага адзення, якое апраналі у́ будні і у́ святы. Папоу́нілі веды пра народныя традыцыі і абрады, пра значныя святы і формы іх правядзення.
Асабліва запомніу́ся працэс вырабу тканіны, які быу́ прадэманстраваны на ткацкім станку.
Экскурсія у́ музей была цікавай і пазнавальнай.

Класны кірау́нік Юрчанка С.А.

25 красавіка ў 1-х класах, у рамках беларускамоўнага чацвярга, прайшло мерапрыемства «Сустрэча з часопісам “Вясёлка”.

25 красавіка ў 1-х класах, у рамках беларускамоўнага чацвярга, прайшло мерапрыемства «Сустрэча з часопісам “Вясёлка”.

Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся  з часопісам “Вясёлка”. З цікавасцю выконвалі розныя заданні: даведаліся пра  новыя словы для іх узросту, разгадвалі крыжаванку, перакладалі з рускай мовы на беларускую, пашыраючы свой слоўнікавы запас.

В НАЧАЛО СТРАНИЦЫ
Мы используем файлы cookie. ​Продолжая пользоваться этим сайтом, вы соглашаетесь на использование cookie и обработку данных в соответствии с Политикой сайта в области обработки и защиты персональных данных.
Понятно