Архивы рубрики: Популяризация белорусского языка

Напярэдадні Дня народнага адзінства вучні 9“А” класа сталі ўдзельнікамі інтэрактыўнага мерапрыемства “Адзінства народа – адзінства культуры”

Напярэдадні Дня народнага адзінства вучні 9“А” класа сталі ўдзельнікамі інтэрактыўнага мерапрыемства “Адзінства народа – адзінства культуры”, якое прайшло ў Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна. Мэта дадзенага мерапрыемства: пашырэнне ведаў па гісторыі Беларусі, а таксама выхаванне нацыянальнай годнасці вучняў.
Мерапрыемства пачалося з кароткай інфармацыйнай даведкі пра гісторыю ўзнікнення свята. Потым вучні бралі ўдзел у разнастайных конкурсах: збіралі пазлы з гербамі гарадоў і мемарыяльнымі комплексамі Беларусі, суадносілі фатаграфіі і назвы беларускіх помнікаў, адгадвалі па партрэтах прозвішчы знакамітых беларусаў, вызначалі назвы беларускіх народных інструментаў, удзельнічалі ў віктарыне на веданне дзяржаўных святаў Беларусі.
Завяршылася мерапрыемства наведваннем экспазіцыі музейнага пакоя гісторыі кнігі і бібліятэкі. Архіўныя дакументы, рэдкія кнігі з подпісамі аўтараў, прадметы матэрыяльнай культуры выклікалі ў вучняў вялікую зацікаўленасць. Дзевяцікласнікі ўбачылі самую старую кнігу ў фондах бібліятэкі 1763 года выдання, рэдкія выданні 18-19 стагоддзяў, а таксама падручнікі для школьнікаў, па якіх вучыліся на мяжы 19-20 стагоддзяў.
Наведванне бібліятэкі спрыяла патрыятычнаму выхаванню вучняў, а таксама пашырыла веды пра свет прафесій, што вельмі важна для дзевяцікласнікаў, некаторым з якіх зусім хутка трэба будзе выбіраць прафесію.

У рамках мерапрыемстваў 6-га школьнага дня для вучняў 9″А» класа была арганізавана гульня «Роднае слова- моўная квецень»

У рамках мерапрыемстваў 6-га школьнага дня для вучняў 9″А» класа была арганізавана гульня «Роднае слова- моўная квецень» , прысвечаная Дню беларускага пісьменства, які штогод адзначаецца ў першыя выхадныя верасня.
Мэта свята — пашырыць веды школьнікаў пра багатую гісторыю беларускай культуры, развіць цікавасць да роднай мовы і літаратуры.
Падчас мерапрыемства вучні пазнаёміліся з гісторыяй свята, прыгадалі дзейнасць Ф.Скарыны і Е. Полацкай, а таксама сталі ўдзельнікамі інтэлектуальнай віктарыны.
Такія мерапрыемствы спрыяюць не толькі павышэнню інтэлектуальнага ўзроўню вучняў, але і выхаванню павагі да роднай мовы і культуры, што асабліва важна ў сучасным свеце.

27 мая вучні 5-ых класау́ ( Крупянкоу́ Іван 5Б, Марозава Ганна 5Б, Рэдказубава Маргарыта 5В) наведалі ДУА «Сярэдняя школа 28 г.Магілёва» і прынялі у́дзел у гарадскім этнакраязнау́чым марафоне «Поры года. Каляндар традыцый»

27 мая вучні 5-ых класау́ ( Крупянкоу́ Іван 5Б, Марозава Ганна 5Б, Рэдказубава Маргарыта 5В) наведалі ДУА «Сярэдняя школа 28 г.Магілёва» і прынялі у́дзел у гарадскім этнакраязнау́чым марафоне «Поры года. Каляндар традыцый» (ІІІ этап). Праграма складалася з 3 частак: 1) дэманстрацыя веснавога абраду;
2)экскурсія у́ музеі «Спадчына»;
3) квест-гульня «Вясновыя забавы»: конкурсная віктарына, прысвечаная святам і традыцыям ( неабходна было даць адказы на прапанаваныя пытанні, узнавіць прыказкі, разгадаць загадкі, назваць святы) .
Вучні атрымалі Дыплом ІІ ступені.
Дадзенае мерапрыемства спрыяе пашырэнню ведау́ пра побыт беларускага народа, пра народныя абрады і традыцыі.
Юрчанка С.А., настау́нік беларускай мовы і літаратуры.

З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, а таксама выхавання нацыянальнай самасвядомасці, любові да беларускай мовы 21 лютага ў   бібліятэцы для вучняў 3 «А» класа прайшоў турнір знаўцаў роднай мовы

З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, а таксама выхавання нацыянальнай самасвядомасці, любові да беларускай мовы 21 лютага ў   бібліятэцы для вучняў 3 «А» класа прайшоў турнір знаўцаў роднай мовы. Удзел у гульні  прынялі 2 каманды вучняў.

Гульня праходзіла ў вострай і напружанай барацьбе. Заданні датычыліся мовы. Пытанні былі дастаткова складанымі, але каманды працавалі дружна і зладжана. Дзяўчынкі і хлопчыкі з задавальненнем выконвалі розныя заданні, такія як: “Разгадай загадкі-жарты”, “Заблытунчык”, “Перакладчыкі”, “Разгадай метаграмы”. Навучэнцы дэманстравалі выдатныя веды роднай мовы.

Па выніках турніру другое  месца заняла каманда “Беларусачкі” якія набралі 36 балаў. Пераможцамі сталі каманда “Конікі” набраўшая 42 балы.

Кожны знаўца роднай мовы атрымаў тэматычную закладку “Размаўляй са мной па-беларуску”.

Свята роднай мовы На працягу тыдня вучні нашай школы бралі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы

Свята роднай мовы На працягу тыдня вучні нашай школы бралі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы. 22 лютага вучні 8 «А» класа наведалі Магілёўскую абласную бібліятэку ім.Леніна і сталі ўдзельнікамі квэст-гульні «Свята на вуліцы Слоўнікаў». Падарожнічаючы па прапанаваных станцыях і выконваючы шматлікія заданні, школьнікі пераканаліся, што наша мова самая прыгожая і выразная, а чытанне слоўнікаў дапамагае любому чалавеку ў пашырэнні лексічнага запасу.

21 лютага ў ДУА «Сярэдняя школа №23 г.Магілёва» вучні разам з настаўнікамі святкавалі Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ў ДУА «Сярэдняя школа №23 г.Магілёва» вучні разам з настаўнікамі святкавалі Міжнародны дзень роднай мовы. На перапынках вялікую цікавасць у дзяцей выклікалі настольна- друкаваныя гульні і разнастайныя конкурсы.
Для вучняў 5″А» класа была арганізавана віктарына «Не маўчы па- беларуску». Школьнікі прыгадвалі вядомыя ім прыказкі і загадкі, знаёміліся са скарбамі беларускай мовы, гулялі ў беларускі «Кракадзіл».
Для вучняў 8″А» класа была арганізавана гульня «Ведай свой край», падчас якой дзеці актывізавалі свае веды па беларускай лексіцы і прыгадалі народныя святы. А вучні 11″Б» класа бралі ўдзел у віктарыне «Ад прадзедаў спакон вякоў». Старшакласнікі прыгадалі імёны славутых беларусаў, якія развівалі беларускую літаратуру на працягу стагоддзяў, а таксама размаўлялі пра знакамітыя творы беларускіх пісьменнікаў .
Такія мерапрыемствы спрыяюць развіццю культуры маўлення вучняў, папулярызуюць беларускую мову і нацыянальную культуру. Калі сёння мы будзем актыўна карыстацца беларускай мовай, то і нашы нашчадкі будуць яе ведаць і шанаваць.

21 лютага вас ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага вас ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Наша мова старажытная, прыгожая, пявучая, шчырая, напеўная, ласкавая, багатая, выразная, незалежная, квяцістая.
Кажуць, мова- душа народа. Шануйце і паважайце яе!!!

Гульня «Перакладчык» да Міжнароднага дня роднай мовы!

У рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы вучні школы прынялі ўдзел у захапляльнай гульні «Перакладчык»!

Падчас мерапрыемства нашы вучні паказалі сваю эрудыцыю, кемлівасць і актыўнасць. Яны з задавальненнем перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, што дазволіла ім яшчэ раз упэўніцца ў тым, наколькі багатая, прыгожая і мілагучная наша беларуская мова.

Гульня стала выдатным спосабам не толькі павысіць узровень ведаў, але і заахвоціць усіх да вывучэння роднай мовы. Мы ўпэўненыя, што такія мерапрыемствы спрыяюць захаванню беларускай культуры і мовы!

Дзякуем усім удзельнікам за актыўнасць і цікавасць! Чакаем новых сустрэч і новых перакладаў!

21 ЛЮТАГА 2024 ГОДА — МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

У рамках правядзення Дня роднай мовы, у чытальнай зале для наведвальнікаў бібліятэкі арганізавана тэматычная кніжная выстава.

Валодайце і ганарыцеся нашай роднай, беларускай  МОВАЙ!

Урок літаратуры у́ музеі

Нібы стогн па бары, гулка рэха блукае
Па мясцінах мінулых баёў —
Быццам нехта нябачны дагэтуль шукае —
Хто з далёкай вайны не прыйшоў.
А зязюля адвечную песню спявае,
У нябыт адлятаюць гады,
І бязлітасны час назаўсёды хавае
Ліхалецця былога сляды.
Ты ляці над палеткамі, песня зязюлі,
Напамінам аб болю зямлі —
Каб мінулае сэрцам нашчадкі пачулі
І ніколі забыць не змаглі.
Алесь Казека

Тэма Вялікай Айчыннай вайны, да якой звяртаюцца пісьменнікі, з’яу́ляецца вызначальнай для беларускай літаратуры. Многія творы даюць шырокае апісанне жахлівай трагедыі, некаторыя расказваюць пра франтавое жыццё.
У 7 класе тэма ВАв закранаецца у́ апавяданні В.Быкава «Незагойная рана», раскрываеццца у́ вершах В.Зуёнка «З вайны сустрэлі мацяркі сыноу́» і Е.Лось «Дзяу́чаты мінулай вайны».
З мэтай папау́нення ведау́ па дадзенай тэме вучні 7 «Б» класа 17 студзеня наведалі экспазіцыю, прысвечаную Вялікай Айчыннай вайне, што размешчана у́ краязнау́чым музеі імя М.Т.Раманава.
У экспазіцыі прадстау́лены арыгінальныя дакументы, абмундзіраванне, зброя, асабістыя рэчы і у́знагароды у́дзельнікау́ ВАв. Асаблівая зала прысвечана абароне горада Магілёва. Дыяграма нагадвае фрагмент знакамітага бою на Буйніцкім полі 12 ліпеня 1941 года. У зале выстау́лены у́ласныя рэчы, узнагароды герояу́ абароны: С.Ф.Куцепава, І.І.Якубоу́скага, І.І.Гусакоу́скага, С.Ф.Шутава.
Для кожнага з нас важна захаваць памяць пра вялікіх людзей, якія не шкадавалі сябе дзеля выратавання сваёй Радзімы.
Юрчанка С.А., настау́нік беларускай мовы і літаратуры.

В НАЧАЛО СТРАНИЦЫ
Мы используем файлы cookie. ​Продолжая пользоваться этим сайтом, вы соглашаетесь на использование cookie и обработку данных в соответствии с Политикой сайта в области обработки и защиты персональных данных.
Понятно