21 лютага — Мiжнародны дзень роднай мовы.
21 лютага — Мiжнародны дзень роднай мовы. Гэта асаблівы дзень для кожнай нацыі, кожнага народа🇧🇾, бо няма народа без мовы. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. З нагоды Дня роднай мовы ў 5″А і 5″Г» класах прайшлі пазакласныя мерапрыемствы: віктарына «Ці ведаеш ты сваю мову?» і гульня «Пагуляем у роднае слова». У ходзе мерапрыемстваў вучні адкрывалі сакрэты роднай мовы: перакладалі на беларускую мову, адказвалі на пытанні, тлумачылі лексічныя значэнні слоў. Гульня праходзіла ў вострай і напружанай барацьбе. Пытанні былі дастаткова складаныя, але каманды працавалі дружна і зладжана. Нягледзячы на тое, што ў гульні былі пераможцы і тыя, хто прагуляў, усе засталіся задаволеныя. Карысць такіх гульняў — не толькі ў ведах. Гэта ўпэўненасць, цікавасць, жывое маўленне і разуменне, што беларуская мова — сучасная, багатая, самабытная❤️.









































































