Архивы рубрики: Навіны

Школьная газета «Калейдаскоп» №9 (49)

Калейдаскоп — 9(49)

Школьная газета «Калейдаскоп» №8(48)

Калейдаскоп — 8(48)_

5 чэрвеня – Дзень памяці Еўфрасінні Полацкай

5 чэрвеня – Дзень памяці Еўфрасінні Полацкай

Еўфрасіння Полацкая, адна з самых цікавых і шанаваных асоб у беларускай гісторыі, нарадзілася на пачатку ХІІ стагоддзя ў Полацку. Дзень памяці святой Еўфрасінні Полацкай адзначаецца штогод 5 чэрвеня.

Прадслава, як назвалі бацькі будучую заступніцу беларускіх зямель, паходзіла з сям’і полацкіх князёў, але замест пажаданага дынастычнага шлюбу абрала манаскі лад жыцця. Яна тайна прыйшла ў манастыр і прыняла пострыг пад імем Еўфрасінні.

Спачатку маладая манашка пасялілася ў келлі Сафійскага сабора. За манастырскімі сценамі Еўфрасіння змагла цалкам аддацца кнігам, што зрабіла яе адной з самых адукаваных жанчын таго часу ў Еўропе. Яна перапісвала і перакладала кнігі з іншых моў. Яе намаганнямі папаўнялася бібліятэка Сафійскага сабора.

Вялікі размах пашырэнню пісьмовага слова Еўфрасіння надала, заснаваўшы ў Полацку жаночы, а потым і мужчынскі манастыры. Там былі адчыненыя адмысловыя майстэрні па перапісванні кніг. У створаных асветніцай школах юныя палачане, апрача царкоўна-славянскай, вучылі грэцкую і лацінскую мовы, атрымлівалі звесткі з прыродазнаўства і медыцыны, значная ўвага аддавалася гісторыі.

Еўфрасіння праславілася як першая беларуская мецэнатка. На яе сродкі ў XII стагоддзі была пабудавана царква святога Спаса – вяршыня полацкай архітэктурнай школы. Па яе заказу быў створаны ўнікальны шэдэўр старабеларускага прыкладнога мастацтва – крыж, названы яе імем.

Прападобная Еўфрасіння Полацкая ўнесла неацэнны ўклад у захаванне духоўнага і нацыянальна-культурнага набытку беларускай зямлі, пакінуўшы нашчадкам мудрасць, асвету, яскравы прыклад бязмежнай любові да людзей.

Няхай справы беларускай асветніцы, прасякнутыя высокай духоўнасцю і любоўю, стануць узорам і стымулам для добрых спраў.

НІА

«\u041a\u043d\u0456\u0433\u0430 — \u043a\u0440\u044b\u043d\u0456\u0446\u0430 \u0432\u0435\u0434\u0430\u0443\u0301»

6 красавіка у́ беларускі чацвер з мэтай папулярызацыі роднай мовы для вучняу́ 5Б класа прайшла гульня-віктарына «Кніга — крыніца ведау́». Вучні даведаліся пра гісторыю стварэння кніг, пра кнігадрукаванне, пра першых асветнікау́. Удзельнікі разгадвалі крыжаванкі, рэбусы, вызначалі імёны пісьменнікау́ па прапанаваных радках, адгадвалі загадкі, тлумачылі значэнні цікавых слоу́.

Настау́нік Юрчанка С.А.

 

Калейдаскоп, сакавік 2023 Школьная газета №7 (47)

Калейдаскоп, сакавік 2023 Школьная газета №7 (47)

23 сакавіка вучні 8 Б класа наведалі СШ28 і прынялі у́дзел у пазнавальным мерапрыемстве «Беларускія традыцыі» у́ рамках гарадскога этнакраязнау́чага марафону «Поры года. Каляндар традыцый»

23 сакавіка вучні 8 Б класа наведалі СШ28 і прынялі у́дзел у пазнавальным мерапрыемстве «Беларускія традыцыі» у́ рамках гарадскога этнакраязнау́чага марафону «Поры года. Каляндар традыцый» (ІІІ этап). Праграма складалася з 4 частак:1) экскурсія па экспазіцыі школьнага музея «Спадчына»; 2) дэманстрацыя абраду «Гуканне вясны»; 3) майстар-клас «Велікодны сувенір»; 4) конкурсная праграма.
Вучні атрымалі Дыплом ІІІступені.
Дадзенае мерапрыемства спрыяе пашырэнню ведау́ пра побыт беларускага народа, пра народныя традыцыі.

Юрчанка С.А., настау́нік беларускай мовы і літаратуры.

Калейдаскоп, люты 2023 Школьная газета №6 (46)

Калейдаскоп, люты 2023 Школьная газета №6 (46)

    Мая Радзіма – Беларусь

2 сакавіка ў межах «Адзінага дня беларускага маўлення» ў 7 «Б» класе прайшла гульня «Мая Радзіма – Беларусь», у час якой удзельнікі падарожнічалі па сваей краіне, вучні спыніліся на станцыях: “Гарады Беларусі”, “Прырода Беларусі”, “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”, “Знакамітыя імёны Беларусі”, “Беларускі фальклор”. Мерапрыемства было накіравана на фарміраванне і развіццё прыхільнасці да тых месцаў, дзе чалавек нарадзіўся і вырас, гонару за сацыяльныя і культурныя дасягненні Радзімы; паважлівых адносін да роднай мовы.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Т.М. Лістраценка

Фестиваль традиционной белорусской культуры.

25 февраля в завершении Масленичной недели в школе прошел фестиваль традиционной белорусской культуры. Учащиеся 3-9 классов совместно с классными руководителями подготовили столы в белорусском стиле, на которых были представлены блюда национальной кухни, предметы обихода, украшения, традиционные игрушки, сделанные своими руками и многое другое.
Каждый класс творчески подошел к защите своего стола: были и стихи, и песни, и народные обряды.
Украшением праздника стало выступление фольклорного коллектива «Карагод», который исполнил задорные песни и развлек присутствующих веселыми народными играми.
Победителями фестиваля стали учащиеся 5 «В» класса, чье выступление покорило жюри своей артистичностью, разнообразием представленных блюд и знанием белорусских традиций.
Все присутствующие получили массу позитивных впечатлений, зарядились хорошим настроением и почувствовали скорый приход весны

Фотоотчет https://vk.com/album-196188509_291731163

Ва ўсім свеце 21 лютага адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы

Ва ўсім свеце 21 лютага адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Вучні 6-х класаў нашай школы далучыліся да святкавання і правялі чэлендж » Я люблю родную мову». Школьнікі падрыхтавалі малюнкі са словамі прызнання ў любові да роднай мовы.

В НАЧАЛО СТРАНИЦЫ