Архивы рубрики: Популяризация белорусского языка
Раслінны свет Беларусі
У рамках папулярызацыі беларускай мовы ў 1 «А» класе прайшла гульня «Раслінны свет Беларусі». Вучні разгадвалі загадкі, крыжаванкі, чыталі вершы на памяць. Дзеці з цікавасцю ўдзельнічалі ва ўсіх конкурсах.
Наведванне тэатра
Сучасныя дзеці ўсё радзей здзіўляюцца, захапляюцца, суперажываюць. І наведванне тэатра спрыяе развіццю маральных якасцей вучняў і пашырэнню іх слоўнікавага запасу.
21 лютага у́ Міжнародны дзень роднай мовы вучні 8 Б класа наведалі этнаграфічны музей і прынялі у́дзел у пазнавальным мерапрыемстве «Беларускія традыцыі» у́ рамках гарадскога этнакраязнау́чага марафону «Поры года. Каляндар традыцый»
Дадзенае мерапрыемства спрыяе пашырэнню ведау́ пра побыт беларускага народа, пра народныя традыцыі.
Юрчанка С.А., настау́нік беларускай мовы і літаратуры.
«\u0422\u0430\u044f\u043c\u043d\u0456\u0446\u044b \u0440\u043e\u0434\u043d\u0430\u0439 \u043c\u043e\u0432\u044b»
Мэта мерапрыемства: выхоу́ваць любоу́ і павагу да роднай мовы, падтрымліваць цікавасць да яе вывучэння.
Юрчанка С.А., настау́нік беларускай мовы і літаратуры.
У рамках мерапрыемстваў па папулярызацыi беларускай мовы ў 3 «В» класе была праведзена гульня-падарожжа » Мая прыгожая Беларусь»
У рамках мерапрыемстваў па папулярызацыi беларускай мовы ў 3 «В» класе была праведзена гульня-падарожжа » Мая прыгожая Беларусь». .Вучні чыталi вершы, спявалі песні, адгадвалі рэбусы і загадкі, выконвалі цікавыя заданні, расказалi пра славутых землякоў. Весела і займальна прайшла віктарына «Пытанні для знаходлівых”, падарожжа па гарадах Беларусi. Вучнi праявілі сябе як добрыя знаўцы гiсторыi сваёй Радзiмы.
З гэтага мерапрыемства дзяўчынкі і хлопчыкі вынеслi добры настрой i карысныя веды.
Класны кіраўнік: Сцяпанава Н.Ю
У дапамогу бацькам і школьнікам – аўдыякнігі
На сайце Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь размешчаны аўдыякнігі, выпушчаныя выдавецтвам «Вышэйшая школа». Гэта класічныя творы як замежных, так і беларускіх аўтараў: Джэка Лондана, Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Івана Шамякіна, Івана Навуменкі і іншых.
Творы школьнай праграмы для вучняў V–XI класаў знаходзяцца ў раздзеле «Аўдыякнігі па класах навучання» (https://drive.google.com/drive/folders/16K_KE8DAcBiuB..).
Блок «Сучасная беларуская проза» змяшчае аўдыязапісы твораў Алеся Жука, Віктара Праўдзіна, Алеся Разанава, Раісы Баравіковай, Васіля Быкава, Генадзя Пашкова, Янкі Сіпакова, Максіма Танка, Івана Пташнікава і іншых аўтараў.
Бясплатна спампаваць аўдыякнігі можна па спасылках:
— аўдыякнігі па аўтарах (https://drive.google.com/drive/folders/1iqO27Mhx41slR..);
— аўдыякнігі па класах навучання (https://drive.google.com/drive/folders/16K_KE8DAcBiuB..).
Поры года. Каляндар традыцый
Настау́нік Юрчанка С. А.
На пачатку дарог
7 снежня ў актавай зале дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці “Эверэст” г.Магілёва” адбылося святочнае ўзнагароджанне пераможцаў адкрытага конкурсу дзіцячай і юнацкай творчасці “На пачатку дарог”, прысвечанага 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.
У конкурсе прынялі актыўны ўдзел вучні нашай школы і занялі прызавыя месцы. Так вучань 6 “Г” класа Партненка Мацвей атрымаў дыплом 3 ступені ў намінацыі “Мастацкае слова” ва ўзроставай катэгорыі 6-11 гадоў, кіраўнік Пышнюк А.А.
Вучні 5 “В” класа Кудзёлка Аліса, Падарожка Яраслаў і Самулёў Данііл занялі ганаровае першае месца і атрымалі дыплом 1 ступені ў намінацыі “Тэатральная пастаноўка” ва ўзроставай катэгорыі 6-11 гадоў, кіраўнік Маргунова В.В.
Віншуем пераможцаў і жадаем дальнейшых поспехаў!
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры В.В.Маргунова