Напярэдадні Дня Перамогі ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры прайшоў IV Рэгіянальны конкурс чытальнікаў, прысвечаны Вялікай Перамозе.
Напярэдадні Дня Перамогі ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры прайшоў IV Рэгіянальны конкурс чытальнікаў, прысвечаны Вялікай Перамозе.
Удзел у конкурсе брала і вучаніца 11 «Б» класа нашай школы Ліцвякова Арыянна.
Дзяўчына прачытала на памяць урывак з апавядання В.Быкава «Незагойная рана». Пранікнёнае чытанне, удалы выбар твора і ўменне перадаць аўтарскія перажыванні дапамаглі Арыянне трапіць у лік пераможцаў.
Дыплом ІІ ступені Арыянна атрымала з рук члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, нашага земляка А.Казекі, творы якога зараз вывучаюцца школьнікамі на ўроках беларускай літаратуры.
Віншуем Арыянну з дыпломам і жадаем творчых поспехаў!!!









































































