Государственное учреждение образования Средняя школа №23 г. Могилева открыта в 1963 году, микрорайон школы – «Мир 1» наполняемость школы – 760 учащихся при проектной мощности – 964, 36 классов, из них – 16 классов начальной школы. Далее »

В школе

31 учебный кабинет, 74 педагога. Школа состоит в учебно–методическом комплексе при МГУ им. А.А. Кулешова. Далее »

Режим работы государственного учреждения образования Средняя школа № 23 г. Могилева с 7.30 до 21.00 ежедневно, кроме воскресенья. Далее »

 

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)

Дата 3 ліпеня ўвайшла ў гісторыю Беларусі яркай старонкай гераічнай доблесці беларускага народа. У гэты дзень у 1944 годзе Мінск быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Дзень Незалежнасці Беларусі сёння – гэта, перш за ўсё, дзень памяці ўсіх тых, хто на палях бітваў і ў тыле цаной жыцця змагаўся за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. Тых, хто ў пасляваенны час ўздымаў нашу дзяржаву з руін, будаваў заводы і фабрыкі, дамы, дзіцячыя сады і школы.

У гонар іх памяці 3 лiпеня па ўсёй краіне праводзяцца масавыя ўрачыстасці і гулянні. У Мінску будзе працаваць дзевяць святочных ваенна-тэматычных пляцовак пад агульнай назвай «Нашчадкі Перамогі». Яны размесцяцца ў парках імя Уга Чавеса, Перамогі, імя М. Паўлава, імя Я. Купалы, экстрэмальных відаў спорту, Камароўскім скверы, у мемарыяльным комплексе «Курган Славы», спартыўным комплексе «Чыжоўка-Арэна» і каля Нацыянальнай бібліятэкі.

Мінчане і госці сталіцы змогуць убачыць сучаснае ўзбраенне і ваенную тэхніку, выступы армейскіх артыстаў, паўдзельнічаць у конкурсах, выпрабаваць сябе на ваенных трэнажорах, зрабіць унікальныя фота.

Праграмай свята запланаваны канцэрныя праграмы «Гімн у гонар Беларусі» (пляцоўкі Верхняга горада) і «Мая краіна – Беларусь» (каля Дварца спорту). Увечары ў сталіцы адбудзецца гала-канцэрт «Беларусь адзіная».

Скончацца мерапрыемствы агульнарэспубліканскай акцыяй «Спяём гімн разам» і святочным феерверкам, які ў 23:00 расквеціць неба ў горадзе-героі Мінску, крэпасці-героі Брэсце, абласных гарадах.

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) – гэта ўвасабленне повязі пакаленняў і іх плённай працы, сімвал міру, росквіту і дабрабыту на нашай зямлі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *