Напярэдадні Дня народнага адзінства вучні 9“А” класа сталі ўдзельнікамі інтэрактыўнага мерапрыемства “Адзінства народа – адзінства культуры”
Напярэдадні Дня народнага адзінства вучні 9“А” класа сталі ўдзельнікамі інтэрактыўнага мерапрыемства “Адзінства народа – адзінства культуры”, якое прайшло ў Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна. Мэта дадзенага мерапрыемства: пашырэнне ведаў па гісторыі Беларусі, а таксама выхаванне нацыянальнай годнасці вучняў.
Мерапрыемства пачалося з кароткай інфармацыйнай даведкі пра гісторыю ўзнікнення свята. Потым вучні бралі ўдзел у разнастайных конкурсах: збіралі пазлы з гербамі гарадоў і мемарыяльнымі комплексамі Беларусі, суадносілі фатаграфіі і назвы беларускіх помнікаў, адгадвалі па партрэтах прозвішчы знакамітых беларусаў, вызначалі назвы беларускіх народных інструментаў, удзельнічалі ў віктарыне на веданне дзяржаўных святаў Беларусі.
Завяршылася мерапрыемства наведваннем экспазіцыі музейнага пакоя гісторыі кнігі і бібліятэкі. Архіўныя дакументы, рэдкія кнігі з подпісамі аўтараў, прадметы матэрыяльнай культуры выклікалі ў вучняў вялікую зацікаўленасць. Дзевяцікласнікі ўбачылі самую старую кнігу ў фондах бібліятэкі 1763 года выдання, рэдкія выданні 18-19 стагоддзяў, а таксама падручнікі для школьнікаў, па якіх вучыліся на мяжы 19-20 стагоддзяў.
Наведванне бібліятэкі спрыяла патрыятычнаму выхаванню вучняў, а таксама пашырыла веды пра свет прафесій, што вельмі важна для дзевяцікласнікаў, некаторым з якіх зусім хутка трэба будзе выбіраць прафесію.






















































































