У рамках мерапрыемстваў 6-га школьнага дня для вучняў 9″А» класа была арганізавана гульня «Роднае слова- моўная квецень»
У рамках мерапрыемстваў 6-га школьнага дня для вучняў 9″А» класа была арганізавана гульня «Роднае слова- моўная квецень» , прысвечаная Дню беларускага пісьменства, які штогод адзначаецца ў першыя выхадныя верасня.
Мэта свята — пашырыць веды школьнікаў пра багатую гісторыю беларускай культуры, развіць цікавасць да роднай мовы і літаратуры.
Падчас мерапрыемства вучні пазнаёміліся з гісторыяй свята, прыгадалі дзейнасць Ф.Скарыны і Е. Полацкай, а таксама сталі ўдзельнікамі інтэлектуальнай віктарыны.
Такія мерапрыемствы спрыяюць не толькі павышэнню інтэлектуальнага ўзроўню вучняў, але і выхаванню павагі да роднай мовы і культуры, што асабліва важна ў сучасным свеце.








































































