21 лютага ў ДУА «Сярэдняя школа №23 г.Магілёва» вучні разам з настаўнікамі святкавалі Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага ў ДУА «Сярэдняя школа №23 г.Магілёва» вучні разам з настаўнікамі святкавалі Міжнародны дзень роднай мовы. На перапынках вялікую цікавасць у дзяцей выклікалі настольна- друкаваныя гульні і разнастайныя конкурсы.
Для вучняў 5″А» класа была арганізавана віктарына «Не маўчы па- беларуску». Школьнікі прыгадвалі вядомыя ім прыказкі і загадкі, знаёміліся са скарбамі беларускай мовы, гулялі ў беларускі «Кракадзіл».
Для вучняў 8″А» класа была арганізавана гульня «Ведай свой край», падчас якой дзеці актывізавалі свае веды па беларускай лексіцы і прыгадалі народныя святы. А вучні 11″Б» класа бралі ўдзел у віктарыне «Ад прадзедаў спакон вякоў». Старшакласнікі прыгадалі імёны славутых беларусаў, якія развівалі беларускую літаратуру на працягу стагоддзяў, а таксама размаўлялі пра знакамітыя творы беларускіх пісьменнікаў .
Такія мерапрыемствы спрыяюць развіццю культуры маўлення вучняў, папулярызуюць беларускую мову і нацыянальную культуру. Калі сёння мы будзем актыўна карыстацца беларускай мовай, то і нашы нашчадкі будуць яе ведаць і шанаваць.