Государственное учреждение образования Средняя школа №23 г. Могилева открыта в 1963 году, микрорайон школы – «Мир 1» наполняемость школы – 760 учащихся при проектной мощности – 964, 36 классов, из них – 16 классов начальной школы. Далее »

В школе

31 учебный кабинет, 74 педагога. Школа состоит в учебно–методическом комплексе при МГУ им. А.А. Кулешова. Далее »

Режим работы государственного учреждения образования Средняя школа № 23 г. Могилева с 7.30 до 21.00 ежедневно, кроме воскресенья. Далее »

 

Урок літаратуры у́ музеі

Маю гонар, бо маю свае карані,
маю глебу, з якой прараслі яны у́ сэрца,
маю кола сяброу́ і далёкай радні на балотнай зямлі, што радзімай завецца.(М.Кандратау́)

У гістарычным месцы города Магілёва у́ будынку Ратушы знаходзіцца музей гісторыі . 19 снежня з мэтай пашырэння ведау́ пра гісторыка-культурную спадчыну краю вучні старэйшых класау́ наведалі музей, дзе прайшоу́ урок беларускай літаратуры па тэме «Продкі». Літаратура і гісторыя цесна звязаны. Цікава пазнаваць пра побыт продкау́ і іх легенды, пра гістарычныя падзеі, якія знайшлі адлюстраванне у́ літаратуры.
Вучні даведаліся пра старажытныя пасяленні, іх занятак, архітэктурнае засяленне горада, пра прылады працы і незвычайныя у́прыгожанні, легенды пра у́знікненне назвау́, пачынаючы з Х стагоддзя. Асаблівай увагі заслугоу́вае адзіны у́ Рэспубліцы Беларусь арыгінал статута ВКЛ 1588 года, выдавецтвы магілёу́скіх друкароу́ ХVІІ -ХVІІІ стагоддзяу́ , кніга Казіміра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі» ХІХстагоддзя, шэдэу́р ткацкага майстэрства — слуцкі пояс.
Трэба ведаць мінулае роднага краю, ведаць жыццё продкау́ і ганарыцца сваёй культурнай спадчынай.
Настау́нік беларускай мовы і літаратуры Юрчанка С.А.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *