Государственное учреждение образования Средняя школа №23 г. Могилева открыта в 1963 году, микрорайон школы – «Мир 1» наполняемость школы – 760 учащихся при проектной мощности – 964, 36 классов, из них – 16 классов начальной школы. Далее »

В школе

31 учебный кабинет, 74 педагога. Школа состоит в учебно–методическом комплексе при МГУ им. А.А. Кулешова. Далее »

Режим работы государственного учреждения образования Средняя школа № 23 г. Могилева с 7.30 до 21.00 ежедневно, кроме воскресенья. Далее »

 

Сакрэты старажытнага Полацка

Кожны школьнік павінен ведаць гісторыю сваёй краіны, таму 27 мая вучні 6”А”, 6”В”, 6”Г”, 8”А” класаў разам з класнымі кіраўнікамі наведалі старажытны Полацк з мэтай патрыятычнага выхавання вучняў і фарміравання нацыянальнай самаідэнтыфікацыі.
Полацк– гэта горад, з якога пачалася гісторыя зямлі беларускай. Падчас экскурсіі школьнікі наведалі Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр, дзе знаходзяцца мошчы славутай беларускай асветніцы Е.Полацкай. А таксама пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення пісьменнасці падчас наведвання Музея беларускага кнігадрукавання, убачылі скрыпторый па перапісванні кніг, пашырылі свае веды пра Ф.Скарыну.
Вялікую зацікаўленасць выклікала наведванне Полацкага музея сярэднявечнага рыцарства, у якім дзеці пазнаёміліся з гістарычнымі падзеямі далёкай мінуўшчыны і мелі магчымасць прымерыць даспехі рыцара.
А завяршылі школьнікі знаёмства з Полацкам наведваннем велічнага Сафійскага сабора, які з’яўляецца жамчужынай славянскай культуры 11-13 стагоддзяў і прываблівае турыстаў з розных краін свету.
Экскурсія выклікала вялікую зацікаўленасць у вучняў і спрыяла пашырэнню ведаў пра родны край.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *