З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, а таксама выхавання нацыянальнай самасвядомасці, любові да беларускай мовы 21 лютага ў бібліятэцы для вучняў 3 «А» класа прайшоў турнір знаўцаў роднай мовы
З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, а таксама выхавання нацыянальнай самасвядомасці, любові да беларускай мовы 21 лютага ў бібліятэцы для вучняў 3 «А» класа прайшоў турнір знаўцаў роднай мовы. Удзел у гульні прынялі 2 каманды вучняў.
Гульня праходзіла ў вострай і напружанай барацьбе. Заданні датычыліся мовы. Пытанні былі дастаткова складанымі, але каманды працавалі дружна і зладжана. Дзяўчынкі і хлопчыкі з задавальненнем выконвалі розныя заданні, такія як: “Разгадай загадкі-жарты”, “Заблытунчык”, “Перакладчыкі”, “Разгадай метаграмы”. Навучэнцы дэманстравалі выдатныя веды роднай мовы.
Па выніках турніру другое месца заняла каманда “Беларусачкі” якія набралі 36 балаў. Пераможцамі сталі каманда “Конікі” набраўшая 42 балы.
Кожны знаўца роднай мовы атрымаў тэматычную закладку “Размаўляй са мной па-беларуску”.