Monthly Archives: Июнь 2024

30 чэрвеня – Дзень моладзі і студэнцтва ў Беларусі

Штогод у апошнюю нядзелю чэрвеня Беларусь адзначае Дзень моладзі і студэнцтва – свята маладосці, творчасці, энергіі, дапытлівасці і рамантыкі.

Свята вядзе сваю гісторыю з часоў СССР, калі Дзень савецкай моладзі адзначаўся ў апошнюю нядзелю чэрвеня. Указам Прэзідэнта Беларусі № 157 ад 26 сакавіка 1998 г. «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь» Дзень моладзі адзначаецца ў краіне штогод у апошнюю нядзелю чэрвеня, а ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Беларусі № 237 ад 25 чэрвеня 2021 г. свята стала называцца Дзень моладзі і студэнцтва з мэтай павышэння статусу студэнцкай моладзі і яе ролі ў грамадска-палітычным жыцці беларускага грамадства і дзяржавы, аб’яднання студэнцкай і працоўнай моладзі на аснове традыцый пераемнасці моладзевых рухаў.

У Беларусі маладзёжная палітыка праводзіцца вельмі актыўна, існуе мноства маладзёжных арганізацый і саюзаў, якія маюць мясцовае і агульнадзяржаўнае значэнне. Гэтыя аб’яднанні займаюцца праблемамі сучаснай моладзі, дапамагаюць маладому пакаленню ўдасканальвацца ва ўсіх напрамках: спартыўным, адукацыйным, творчым.

Сярод найбольш вядомых маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў можна назваць Беларускую лігу інтэлектуальных каманд («БЛІК»), Беларускую рэспубліканскую піянерскую арганізацыю (БРПА), Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ), Беларускую маладзёжную грамадскую арганізацыю ратавальнікаў-пажарных, Рэспубліканскую маладзёжную грамадскую арганізацыю «Ліга добраахвотнай працы моладзі», Беларускую рэспубліканскую скаўцкую асацыяцыю, Маладзёжнае спартыўнае грамадскае аб’яднанне «Школа мужнасці», Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская арганізацыя сацыяльнай падтрымкі дзяцей і падлеткаў «”Мы – дзецям”» і інш.

Аднак моладзь Беларусі сустракае сваё свята з разуменнем таго, што ў гэты дзень не толькі можна павесяліцца, але і варта задумацца аб найлепшай рэалізацыі свайго патэнцыялу, аб магчымасці зрабіць нешта карыснае для краіны.

Так, да Дня моладзі і студэнцтва ў Беларусі штогод прымеркаваны Тыдзень моладзі і студэнцтва, які дае магчымасць маладым заявіць пра сябе у патрыятычным і валанцёрскім руху, у спорце і здаровым ладзе жыцця, у навуковай і працоўнай дзейнасці.

Кожны дзень Тыдня прысвечаны пэўнай тэматыцы.

У Дзень інфармацыі і навукі праходзяць пазнавальныя прамыя эфіры, адкрытыя дыялогі, інтэрактывы ў сацыяльных сетках з выступленнямі маладых грамадскіх дзеячаў, навукоўцаў, спартсменаў і артыстаў.

У Дзень міру па ўсёй краіне арганізоўваюцца акцыі і мерапрыемствы ў інтэрнатах для дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў, сацыяльна-педагагічных і дабрачынных цэнтрах, дамах састарэлых.

У Дзень стварэння адбываецца добраўпарадкаванне паркаў, алей, сквераў. Галоўнай падзеяй дня становіцца працоўная акцыя «#ЗАдело!».

У Дзень гістарычнай памяці ў памятных месцах маладыя людзі арганізоўваюць мітынгі-рэквіем, праводзяць дыялогі пакаленняў, гістарычныя рэканструкцыі і квэсты.

У Дзень спорту адбываюцца Рэспубліканскі кіберспартыўны турнір і акцыя «Народная зарадка», праводзяцца розныя спартыўныя мерапрыемствы, адкрытыя дыялогі з вядомымі беларускімі спартсменамі, маладзёжныя забегі, веласіпедныя марафоны.

Дзень «Moladz.by: цэнім мір, ствараем будучыню!» праходзіць пад дэвізам «#Дзень_для_ўсёй_моладзі»: у Мінску традыцыйна праходзіць рэспубліканскі маладзёжны фестываль «Moladz.by: цэнім мір, ствараем будучыню!»

У Дзень моладзі і студэнцтва ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах Беларусі праводзяцца культурна-забаўляльныя праграмы з удзелам пераможцаў абласных, рэспубліканскіх творчых конкурсаў і праектаў.

Правила безопасности

21 июня в оздоровительном лагере «Солнышко» прошёл день туризма

21 июня в оздоровительном лагере «Солнышко» прошёл день туризма. Ребята совершили туристический поход в парк Подниколье, где стали участниками игры-путешествия «По следам Робинзона». Они с удовольствием участвовали в захватывающих конкурсах и проходили испытания. Это мероприятие было заключительным в оздоровительном лагере. Быстро пролетела смена. Но лето продолжается…

Школа активного гражданина. Мероприятия проекта.

Дарогамі славы – 2024

23 чэрвеня стартуе інфармацыйна-асветніцкая акцыя «Дарогамі славы». Яе храналогія цалкам супадае з храналогіяй вызвалення беларускай зямлі – з 23 чэрвеня па 28 ліпеня.

Прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці наведаюць населеныя пункты, дзе разгарнуліся ключавыя бітвы беларускай стратэгічнай наступальнай аперацыі «Баграціён», у выніку якой 80 гадоў таму наша краіна была вызвалена ад нямецкіх акупантаў. Гэта была аперацыя 4-х франтоў, у ёй удзельнічала больш за 4 млн. вайскоўцаў, больш за 65 тыс. адзінак зброі, каля 7,5 тыс.танкаў, больш за 7 тыс. самалётаў. Да вызвалення акупаваных тэрыторый далучыліся падпольшчыкі, партызаны, мірнае насельніцтва. Гэтая акцыя – памяць пра людзей, якія загінулі ў тых страшных баях.

Пачнецца акцыя ў Светлагорскім раёне, дзе знаходзіцца мемарыяльны знак, прысвечаны аперацыі «Баграціён» і прарыву лініі фронту 1-м Беларускім фронтам пад камандаваннем маршала К.К. Ракасоўскага. Таксама мерапрыемствы пройдуць у Бабруйску (27 чэрвеня), Чэрвеньскім раёне (2 ліпеня), Полацку (6 ліпеня), Гродне (16 ліпеня). Праграма ў кожным горадзе будзе яркай і насычанай: аўтапрабег, ускладанне кветак, кіналекторый з паказам фільма «Час вярнуцца», канцэрты, святочны салют. Завершыцца інфармацыйна-асветніцкая акцыя ў Брэсце 28 ліпеня, у дзень, калі тэрыторыя Беларусі была цалкам вызвалена ад захопнікаў.

Арганізатары акцыі – Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, грамадскія арганізацыі «Беларускае таварыства ”Веды”», «Белая Русь», БРСМ, «Беларускі саюз афіцэраў», «Патрыёты Беларусі», «Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў».

Падрыхтавана паводле БЕЛТА

В лагере «Патриот» — 20.04.2024

В ОСВОД рассказали о разрешенных для купания местах

В ОСВОД рассказали о разрешенных для купания местах— «чтобы каждый смог найти для себя подходящее, а главное — безопасное место для отдыха».

В Могилеве купание разрешено: карьер в Бродах, Святое озеро, Залив Днепра по улице Фатина, городской пляж, печерское озеро Самые ближайшие безопасные места для отдыха вне города — пляж в Полыковичах и пруд в деревне Вильчицы. Оборудованные пляжи и предназначенные для купания места имеют буи, информационные стенды, места для переодевания и самое главное — там дежурят спасатели ОСВОД.

О применении результатов расследования уголовного дела по факту геноцида населения Беларуси в годы Великой Отечественной войны

О применении результатов расследования уголовного дела по факту геноцида населения Беларуси в годы Великой Отечественной войны

Воспитанники лагеря «Патриот» совершили пешеходную экскурсию к памятнику «Детям войны» и возложили цветы в честь памяти всех погибших детей во время войны.

Воспитанники лагеря «Патриот» совершили пешеходную экскурсию к памятнику «Детям войны» и возложили цветы в честь памяти всех погибших детей во время войны.

20 июня в оздоровительном лагере «Солнышко» состоялась встреча с сотрудниками МЧС

20 июня в оздоровительном лагере «Солнышко» состоялась встреча с сотрудниками МЧС. Воспитанники лагеря стали участниками спортландии с тематическими конкурсами по охране жизни и здоровья, вспомнили правила безопасного поведения.

Мы используем файлы cookie. ​Продолжая пользоваться этим сайтом, вы соглашаетесь на использование cookie и обработку данных в соответствии с Политикой сайта в области обработки и защиты персональных данных.
Понятно