Рэспубліканскі экалагічны конкурс «Ствараючы, не разбурай!» праходзіць у Беларусі з сакавіка па лістапад 2024 года. Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства», падраздзяленні абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі.
Мэта конкурсу – фарміраванне высокай экалагічнай культуры вучняў, здаровага ладу жыцця, беражлівага стаўлення да навакольнага асяроддзя.
У мерапрыемстве могуць удзельнічаць вучні, якія засвойваюць змест адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і з’яўляюцца вучнямі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама вучні, якія засвойваюць змест адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыі індывідуальна і калектыўна ва ўзросце ад 8 да 17 гадоў; педагогі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Конкурс праводзіцца па намінацыях:
экалагічная фатаграфія «Экалагічная праблема побач з табой»;
экалагічная фатаграфія «Эка-Альтэрнатыва ў аб’ектыве»;
экалагічныя паштоўкі «Свет у тваіх руках»;
блог на экалагічную тэматыку «Акно ў прыроду»;
педагагічная распрацоўка «Прырода супраць цыгарэт».
Пераможцы і прызёры конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.
Падрабязней з умовамі правядзення экалагічнага конкурсу «Ствараючы, не разбурай!» можна азнаёміцца тут (https://drive.google.com/file/d/1xqweDJXofwKUEjNwlEUn..).
Падрыхтавана паводле сайта https://rcek.by