Калядкі
У актавай зале было весела: прыйшлі калядоўшчыкі, якія забаўлялі гледачоў. А потым да іх далучылася цыганка, якая наваражыла ўсім прысутным многа шчасця і здароўя ў 2024 годзе. Загадкі і жарты, народныя анекдоты і частушкі гучалі са сцэны. А потым вучні 5 класаў паказалі батлейку » Цар Ірад», у якой, як і заўсёды, перамагло дабро.
У правядзенні свята бралі ўдзел вучні 5- 11 класаў, што спрыяе згуртаванню ўсіх вучняў у адзіную сям’ю. А падрыхтоўка да свята ажыццяўлялася пад кіраўніцтвам настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Пышнюк А А , Лстраценка Т М. і Юрчанка С А.
Шанаванне славянскіх традыцый выхоўвае павагу да нацыянальнай культуры, а таксама папулярызуе родную мову.
Пышнюк А.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры